Наваполацк: буйныя штрафы – за подпісы супраць адмены льгот
26/09/07
Наваполацкі суд пакараў буйнымі штрафамі актывістаў Руху “За Свабоду” Валерыя Шаўчэнку, Ігара Сухарукава і сябра БСДП(Г) Антона Ясіновіча за парушэнне Выбарчага кодэксу. Штрафы грамадскія актывісты атрымалі за нібыта няправільнае адкліканне дэпутатаў, хаця насамрэч падавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта подпісы супраць адмены льгот.Валеры Шаўчэнка аштрафаваны на 1 050 000, Ігар Сухарукаў — на 900 000, Антон Ясіновіч — на 750 000 беларускіх рублёў (адпаведна 35, 30 і 25 базавых велічыняў).
Актывістаў пачалі пераследаваць пасля таго, як яны сабралі 3020 подпісаў грамадзянаў супраць адмены льгот. Па словах В.Шаўчэнкі, яны хацелі найперш звярнуць увагу ўладаў на бядотны стан малазабяспечаных грамадзянаў, якіх пазбавілі льготаў. У лісце таксама называліся імёны дэпутатаў ад Наваполацка, якія галасавалі за адмену льгот.
Усе навіны


