Міліцыянты наведваюць актывістаў Руху па начах
Напрыканцы мінулага тыдня да актывіста Руху “За Свабоду” з Чашнікаў Аляксея Александровіча а першай гадзіне ночы наведаліся міліцыянты. Яны патлумачылі, што быццам у знаёмага Аляксея скралі мабільнік і трэба праверыць спіс выклікаў на тэлефоне Аляксея. Падчас праверкі міліцыянты старанна аглядалі пакой і цікавіліся літаратурай.
Выпадак з Аляксеем Александровічам і іншымі грамадскімі актывістамі стаў нагодай для правядзення сустрэчы на тэму “што рабіць пры вобшуку і затрыманнях”, якую ладзілі актывісты Руху “За Свабоду”.
Паводле каардынатара Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласці Хрыстафора Жэляпава, апошнім часам узмацніўся ціск на актывістаў Руху і іх сяброў з боку ўлады.
- Людзей хапаюць, прад’яўляюць ім надуманыя абвінавачванні, штрафуюць, прымушаюць сведчыць супраць сябе і паплечнікаў, - адзначыў Хрыстафор Жэлапяў. - Мы павінны з гэтым змагацца.
Усе навіны

