А.Мілінкевіч наведаў Маладзечна і Вілейку
05/10/07
Падчас сустрэчы з актывістамі і прыхільнікамі Руху “За Свабоду” былі ўзняты пытанні падрыхтоўкі да Еўрапейскага Маршу, пабудовы сеткі Руху, тэма пашырэння інфармацыі. Удзел у сустрэчы прымалі таксама актывісты з Мядзеля і Валожына.
Па словах намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, гэтыя гарады былі выбраны таму, што яны знаходзяцца побач з Мінскам і актывістам будзе лягчэй 14 кастрычніка даехаць на Еўрапейскі Марш.
- Радуе, што ўсё большая колькасць людзей прымае ўдзел у кампаніях Руху, - адзначыў Юрась Губарэвіч.
Усе навіны


