У Гомелі затрыманыя Уладзімір Кацора і Андрэй Толчын
09/10/07
У Гомелі затрыманы каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора. Яго абвінавачваюць у парушэнні арт.17.1 КАаП - абраза супрацоўнікаў міліцыі. Яму пагражае да 15 сутак арышту. У Чыгуначным РАУСе разам з ім знаходзіцца таксама актывіст Руху Андрэй Толчын.
Гадзіну таму машыну, у якой ехалі Уладзімір Кацора і Андрэй Толчын спынілі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты паведамілі, што аўтамабіль актывістаў скрадзены і загадалі праехаць у Чыгуначны РАУС. У пастарунку на Уладзімера Кацора склалі пратакол за абразу супрацоўнікаў міліцыі.
Усе навіны


