Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Першыя сем сутак напярэдадні Еўрапейскага маршу

09/10/07

Каардынатар Руху “За Свабоду” з Гомелю Уладзімір Кацора асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве.

 

Нагадаем, сёння машыну, у якой ехалі Уладзімір Кацора і Андрэй Толчын спынілі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты паведамілі, што аўтамабіль актывістаў скрадзены і загадалі праехаць у Чыгуначны РАУС. У пастарунку на Уладзіміра Кацору склалі пратакол за абразу супрацоўнікаў міліцыі, а Андрэя Толчына адпусцілі.


Усе навіны