СМАРГОНЬ: дом актывіста ў ачапленні
10/10/07
Перад дзвярыма праваабаронцы, прыхільніка Руху “За Свабоду” Алеся Дзергачова са Смаргоні дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Участковы паведаміў Дзергачову, што яму трэба з’явіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.
Па словах Дзергачова, яго проста хочуць ізаляваць перад “Еўрапейкім маршам”.
Зараз ў Смаргонскім райаддзеле знаходзіцца Зміцер Бяляеў. Яго ўчора папярэджвалі ў міліцыі, што ён будзе адказваць, калі ў нядзелю далучыцца да акцыі ў Мінску.
Усе навіны


