БЕЛААЗЁРСК: Супрацоўнікі міліцыі забываюць пра прызначаныя сустрэчы
12/10/07
Кіраўнік гарадскога аддзялення міліцыі Белаазёрска Юрый Басік не з’явіўся ўчора на сустрэчу з каардынатарам Руху “За Свабоду” па Брэсцкай вобласці Зміцерам Трэцьяком, якую сам жа і прызначыў.
Нагадаем, раніцай да актывіста прыйшоў участковы інспектар. Ён загадаў Зміцеру з’явіцца ў РАУС а 14-ай на размову, а таксама даць распіску, што актывіст не будзе прымаць удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Паводле Зміцера Трэцьяка, міліцыянты таксама пыталі пра месцазнаходжанне Яўгена Пракурата.
Усе навіны

