У Старых Дарогах адкрыюць помнік Т.Касцюшку
16/10/07
Сёння ў Старых Дарогах (Мінская вобласць) адбудзецца адкрыццё помніка герою вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвушу Касцюшку. Мерапрыемства адбудзецца ў прыватным музеі Анатоля Белага. На яго запрошаны лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі пасольства ЗША.
Падзея прымеркавана да 190-х угодкаў з дня смерці кіраўніка антырасійскага паўстання ў Беларусі і Польшчы Тадэвуша Касцюшкі.
Па словах Анатоля Белага, помнік Тадэвушу Касцюшку ў ягоным старадароскім музеі па ліку сорак першы. Раней былі ўстаноўленыя барэльефы і помныя знакі Ларысе Геніюш, Васілю Быкаву, іншым слынным беларусам.
Усе навіны


