Навапалачане змагаюцца за чыстую ваду
- Для Полацку і Наваполацку праблема чыстай вады і паветра з’яўляецца вельмі вострай. Актывісты “Руху” правялі вялікую падрыхтоўчую працу: далі запыты ў розныя дзяржаўныя ўстановы, якія павінны сачыць за якасцю вады, дамагліся, каб былі ўзяты пробы, зрабілі параўнальны аналіз, выявілі шмат магчымасцей паўторнага забруджвання вады на шляху ад артэзіянскіх свідравін да спажыўца, прыйшлі да высновы, што распаўсюд захворванняў на энтэравірус звязаны як раз з бруднай вадой, якую мы ўжывем як пітную, - адзначыў галоўны арганізатар канферэнцыі, наваполацкі актывіст Руху “За Свабоду” Валер Шаўчэнка.
Падчас канферэнцыі ўдзельнікі прынялі рашэнне аб стварэнні грамадскага экалагічнага руху ў Наваполацку.
- Чыстую ваду мы атрымаем толькі тады, калі ўсе 100 тысяч навапалачанаў стануць актывістамі грамадскага экалагічнага руху, — падкрэсліў Валер Шаўчэнка.
Усе навіны


