Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дзень памяці памерлых у Гомелі

28/10/07

Сёння ў Гомелі прыхільнікі Руху “За Свабоду” разам з прадстаўнікамі гомельскіх аб'яднаных дэмакратычных сіл ушанавалі памяць забітых супрацоўнікамі НКВД пад Гомелем мясцовых жыхароў. У мерапрыемстве прыняло ўдзел каля паўсотні чалавек.

 

Удзельнікі мерапрыемства накіраваліся на дзевяты кіламетр Чарнігаўскай шашы, дзе запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да памятнага крыжа, які быў усталяваны па ініцыятыве гарсавету яшчэ на пачатку 90-ых пасля абвяшчэння незалежнасці.

 

На месцы пахавання ахвяр рэпрэсіяў 20-30-х гадоў, далей у лесе, каля крыжа з выявай Божай Маці прысутныя ўсталявалі камень з надпісам “Пакутнікам тваім, Беларусь”.

 

Усё мерапрыемства праходзіла пад наглядам супрацоўнікаў у цывільным, якія рабілі відэаздымку. Паводзілі яны сябе карэктна і не чынілі ў дачыненні да ўдзельнікаў шэсця ніякіх правакацыяў.


Усе навіны