English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ АДПУШЧАНЫ НА СВАБОДУ

04/11/07

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч адпушчаны на свабоду пасля гадзіннага ўтрымання ў Мастоўскім аддзеле дэпартамента аховы МУС РБ. Ён быў затрыманы нібыта за правядзенне несанкцыянаванага сходу ў Мастах. У аддзеле аховы міліцыянты папрасілі Аляксандра Мілінкевіча напісаць тлумачальны ліст пра сустрэчу з жыхарамі гораду.

 

Сёння лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустракаўся з жыхарамі г. Масты (Гродзенская вобласць). Сустрэча адбылася на запрашэнне мясцовых жыхароў і была прысвечаная пытанням адмены сацыяльных ільготаў . Ужо на пад’ездзе да г. Масты машыну, у якой знаходзіўся Аляксандр Мілінкевіч спынілі АМАПаўцы з аўтаматамі нібыта для праверкі дакумантаў.

 

У Мастах на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам на аўтобусах падвозілі людзей з чырвона-зялёнай атрыбутыкай, якія выказваюць падтрымку палітыцы дзейнай улады.

 

Сустрэча, на якой сабралося каля паўсотні мастаўчан працягвалася амаль гадзіну. Людзей цікавілі адмена ільготаў, асабліва для студэнтаў і чарнобыльцаў, а таксама чаму так шмат хлусні ідзе з тэлеэкранаў і дзяржаўных газет. Напрыканцы сустрэчы да Аляксандра Мілінкевіча падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным і на вачах у прысутных змусілі яго праехаць у мясцовае аддзяленне міліцыі.

 

- Людзі пачалі крычаць на міліцыянтаў, тлумачыць ім, што менавіта яны парушаюць закон, не даючы ім паразмаўляць з Аляксандрам Мілінкевічам,- распавядае адзін з удзельнікаў сустрэчы Алесь Зарэмбюк. - Моладзь і пенсіняеры абураліся дзеяннямі міліцыянтаў і спрабавалі нават перашкодзіць затрыманню лідэра дэмакратычных сіл.


Усе навіны