Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста Руху выклікалі ў пракуратуру

14/11/07

Актывіста Руху “За Свабоду” Паўла Батуева выклікалі сёння ў пракуратуру Салігорска ў якасці сведкі падзеяў 7 лістапада ў Салігорску.

 

Па словах Паўла Батуева, яго выклікалі ў пракуратуру ў якасці сведкі падзеяў, якія адбываліся 7 лістапада ў Салігорску. Следчага цікавіла, што рабіў Павал на плошчы ў той дзень, а таксама хто арганізатар акцыі “Камунізм – пад трыбунал”.

 

Нагадаем, 7 лістапада салігорская моладзь правяла на цэнтральнай плошчы горада акцыю, прысвечаную чарговай гадавіне Кастрычніцкага перавароту. Міліцыянты амаль адразу затрымалі Івана і Іллю Шылаў, а таксама Крысціну Самойлаву. У пракуратуры Салігорска паведамілі, што дзеянні маладзёнаў 7 лістапада трапляюць пад 363 артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі (супраціў работнікам міліцыі).


Усе навіны