Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Горацкія акцыі ў абарону наваколля і чалавека

28/11/07

Прыхільнікі Руху “За Свабоду” распачалі ў Горацкім раёне інфармацыйную кампанію супраць пабудовы ў іх раёне атамнай станцыі і сховішча радыяцыйных адходаў.

 

Актывісты распаўсюджваюць па горадзе ўлёткі і заклікі да байкатавання рашэння ўрада аб будаўніцтве АЭС без шырокай публічнай дыскусіі. Яны выступаюць з лозунгам: “Скажы “НЕ!” новаму Чарнобылю”. Людзей просяць падпісацца супраць забруджвання горацкага наваколля.

 

Ініцыятары акцыі выказваюць пэўнае няверье ў тое, што будучая АЭС будзе застрахаваная ад аварый. Яны хочуць атрымаць ад уладаў пераканаўчыя вынікі даследванняў як з пункту гледжання бяспекі, так і мэтазгоднасці ў плане энергазберажэння. Актывісты патрабуюць арганізацыі шырокай грамадскай дыскусіі па тэме, якая закранае бяспеку тысячаў жыццяў. Без усяго гэтага, упэўненыя ініцыятары горацкай кампаніі, будаваць ў краіне атамную станцыю недапушчальна.


Усе навіны