Рухаўцы дапамогуць дзіцячаму дому
30/11/07
Актывісты Руху “За Свабоду” і сябры аргкамітэту БХД Гарадка Віцебскай вобласці праводзяць перад Раством дабрачынную акцыю па збору рэчаў для Езярышчанскага дзіцячага дома.
- Жыхары Гарадка з увагай і разуменнем аднесліся да нашай прапановы. Яны прыносяць у мясцовую царкву, дзе мы збіраем рэчы, кнігі, цацкі, цёрлае адзенне для дзяцей, - адзначыла адна з актывістак Руху.
Арганізатары плануюць перадаць сабраныя рэчы напярэдадні Раства Езярышчанскаму дзіцячаму дому.
Усе навіны


