Рухавец з Мастоў напісаў тлумачальную запіску ў РАУС
Актывіста Руху “За Свабоду” з Мастоў Алеся Зарэмбюка выклікалі сёння ў РАУС Мастоўскага раёна для дачы тлумачэнняў па факце прыезду 4 лістапада ў Масты Аляксандра Мілінкевіча.
- Я напісаў тлумачальную запіску і адказаў на пытанні старэйшага інспектара Данільчыка. Ён пытаў, як даўно я ведаю Мілінкевіча, адкуль даведаўся пра сустрэчу ў Мастах, хто арганізаваў сустрэчу і ці дамаўляліся мы з ім раней пра гэта, - паведаміў Алесь Зарэмбюк. Актывіста запыталі таксама, ці не супярэчыла, на яго думку, гэта сустрэча беларускаму заканадаўству аб сходах і мерапрыемствах.
Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы 4 лістапада падчас сустрэчы з жыхарамі Мастоў нібыта за правядзенне несанкцыянаванага сходу. Яго папрасілі напісаць тлумачальны ліст, пасля чаго адпусцілі.
Усе навіны


