Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сустрэчу ў Мастах прыраўнялі да мітынга

10/12/07

На актывіста Руха “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка будзе складзены пратакол у сувязі з мітынгам ў Мастах 4 лістапада, калі туды прыязджаў Аляксандр Мілінкевіч.

 

Капітан Мастоўскага РАУС Аляксандр Данільчык паведаміў Алесю Зарэмбюку, што пасля аналіза тлумачальнай запіскі, якую пісаў Алесь Зарэмбюк на мінулым тыдні, на яго будзе складзены пратакол нібыта за арганізацыю мітынга ў Мастах.

 

Нагадаем, 4 лістапада лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сустракаўся з жыхарамі г.Масты, дзе быў затрыманы нібыта за правядзенне несанкцыянаванага сходу. Яго папрасілі напісаць тлумачальны ліст, пасля чаго адпусцілі.


Усе навіны