Рух вучыць людзей бараніць свой асяродак
14 снежня ў Коханаве (Віцебская вобласць) адбудзецца навучанне “Праблемы камітэтаў грамадскага самакіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.
- Мэта нашага навучання – дапамагчы людзям выяўляць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, даць ім юрыдычныя парады, дапамагчы ў афармленні просьбаў і скаргаў, - адзначыў каардынатар Руху “За Свабоду” Юрый Нагорны. - На навучанне прыходзяць актывісты Руху, іншых арганізацый і партый, людзі, якія займаюцца праблемамі вуліц, дамоў.
Па словах каардынатара, падобныя сустрэчы, якія ўжо адбыліся ў Оршы і Барані, далі свой плён: “Так, у Барані ў двары жылога дома хацелі будаваць вышку МТС, але дзякуючы групе, якая ў нас навучалася, удалося прадухіліць пабудову гэтага аб’екта проста пад вокнамі ў людзей”.
Арганізавалі сустрэчу прыхільнікі Руху “За Свабоду” Аршанскага і Талачынскага рэгіёна, метадычная дапамога – Леаніда Гаравога.
Усе навіны


