Улады Гарадку не дазволілі сустрэчу з Арловым
Актывісты Руху “За Свабоду” звярнуліся да мясцовых уладаў па дазвол на правядзенне творчай сустрэчы з вядомым пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Чыноўнікі адказалі адмовай.
Сустрэча мусіла адбыцца 20 снежня ў адной з бібліятэк г. Гарадок Віцебскай вобласці. На яе планавалася запрасіць школьнікаў, настаўнікаў, мясцовую інтэлігенцыю. Аднак у суботу арганізатары вечарыны атрымалі ліст з райвыканкаму, дзе ў правядзенні творчага мерапрыемства было адмоўлена “ў сувязі з правядзеннем афіцыйных святаў”.
Па словах аднаго з удзельнікаў ініцыятыўнай групы, актывіста Руху Леаніда Гаравога, адказ з аддзела культуры быў напісаны на рускай мове, дзе ў зняважлівай форме спадару Арлову прапанавалі наведаць Гарадок на наступны год.
Як паведаміў Леанід Гаравы, творчая сустрэча з Арловым у Гарадку ўсё ж адбудзецца, але ўжо ў студзені. А дзеянні мясцовага аддзела культуры актывісты маюць намер абскардзіць на абласным узроўні.
Усе навіны


