У брэсцкім ізалятары ўсталявалі біятуалет
Прыхільніка Руху Андрэя Шарэнду пакаралі сямю суткамі арышту за пікетаванне консульства Расіі. Актывіст зазначыў, што пасля скаргаў у пракуратуру і МУС актывіста Руху Рамана Кісляка, які адбываў арышт у кастрычніку, умовы ўтрымання ў брэсцкіх ізалатарах істотна палепшыліся. Адміністрацыя ўстановы пачала выдаваць арыштантам матрац, падушку. У камэры ўсталявалі біятуалет.
Міліцыянты за 2 гадзіны да заканчэння тэрміна арышту пасадзілі Андрэя Шарэнду ў машыну і павезлі з ізалятара часовага ўтрымання Маскоўскага раёна Брэста ў ІЧУ Ленінскага раёна. Ахоўнікі пры гэтым пагражалі хлопцу, што павязуць яго ў сапраўдную турму. Але праз гадзіну Андрэя выпіхнулі на вуліцу.
– Гэта было зроблена для таго, каб прадухіліць маю сустрэчу з сябрамі, якія дзеля гэтага прыйшлі да брамы ізалятара, – упэўнены Андрэй.
Усе навіны

