Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Фінкевіч атрымаў паўтары гады калоніі

20/12/07

Суддзя Кастрычніцкага раённага суда г. Магілева Натальля Крашкіна абвесціла прысуд. Артур Фінкевіч атрымаў 1 год 6 месяцаў і 15 дзён калоніі агульнага рэжыма.

 

Падчас працэсу заслухалі паказанні сведкаў, у якасці якіх выступалі калегі па працы, начальства падсудзімага, супрацоўнікі спецкамендатуры. Потым адбыліся судовыя спрэчкі. Артур Фінкевіч часткова прызнаў сваю віну па зробленых яму спекамендатурай пяці папярэджаннях, але зазначыў, што ў дачыненьні да яго чыніцца прэсінг, і назваў справу палітычнай.

 

Пракурор запрасіў у якасці пакарання для Артура Фінкевіча 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Адвакат Ганна Рыбалка папрасіла даць Артуру шэсьць месяцаў зьняволеньня, улічваючы зьмякчаючыя абставіны і добрыя характарыстыкі хлопца. Такую самую просьбу да суддзі выказаў сам Артур пад час свайго апошняга выступу.

 

Нагадаем, Артура Фінкевіча прызналі вінаватым у парушэннях рэжыму падчас адбыцця пакарання на “хіміі” за палітычнае графіці. Хлопец атрымаў за свае праступкі некалькі папярэджанняў ад адміністрацыі спецкамендатуры.


Усе навіны