Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

140 тысяч за маўчанне

26/12/07

Актывісты Руху Брэстчыны прымусілі адказваць камунальшчыкаў за ігнараванне звароту грамадзян.

 

Месяц таму грамадскія актывісты Пружанаў накіравалі калектыўны зварот да мясцовага кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі з просьбай упарадкаваць дзіцячую пляцоўку ў мікрараёне “Бальніца”. Ліст, які падпісалі дзясяткі грамадзянаў, камунальшчыкі праігнаравалі.

 

На маўчанне камунальных службаў актывісты Руху склалі скаргу ў пракуратуру. Надзорны орган  угледзеў у бяздзейнасці ЖКГ парушэнне Закону “Аб зваротах грамадзян” і пакараў ведамства камунальшчыкаў штрафам у памеры 140 тысяч рублёў.


Усе навіны