Эколагі б'юць у званы
Наваполацкія актывісты Руху “За Свабоду” звярнуліся з адкрытым лістом да ўсіх уладных структур, якія маюць дачыненне да экалагічнай сітуацыі ў краіне.
Аўтары звароту адзначаюць, што экалогія Беларусі знаходзіцца ў крытычным стане. Паветра, якім дыхаюць людзі, пітная вада – усё забруджана, смяротнасць у Наваполацку за апошнія гады павялічылася ў тры разы. Між тым высновы маніторынгу, які праводзіцца дзяржкантролем, засакрэчаны.
Сябры аргкамітэту ўжо не аднойчы ўздымалі пытанне аб якасці пітной вады ў Наваполацку, пачалі выпускаць бюлетэнь “Глыток вады”, аднак адказаў ад уладаў так і не дачакаліся.
Актывісты звяртаюцца да ўладаў з просьбай разгледзець стан экалагічнай абстаноўкі ў Беларусі, расказаць насельніцтву пра сапраўднае становішча экалогіі ў краіне, стварыць праграмы экалагічнага развіцця, а таксама перагледзець сваё рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі і правесці на гэты конт рэферэндум.
Усе навіны


