Актывісты Руху прымусілі дэпутата сустрэцца з выбарцамі
Наваполацкія актывісты Руху “За Свабоду” і БХД Валерый Шаўчэнка і Ігар Сухарукаў сабралі больш за 300 подпісаў выбаршчыкаў Наваполацку і патрабавалі ў гарвыканкаме сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу ад Наваполацка Пятром Саламухам.
Гарвыканкам відавочна не хацеў спрыяць наладжванню такой сустрэчы: мяняліся час і месца сустрэчы.
Тым не менш спадары Шаўчэнка і Сухарукаў прымусілі Святлану Туранок, начальніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама, вырашыць арганізацыйныя пытанні. Сустрэча адбылася напрыканцы снежня.
Жыхары горада падрыхтавалі больш за 30 пытанняў да свайго абранніка. Людзей цікавіла, што дакладна было зроблена дэпутатам Саламухам з дэклараванай чатыры гады таму назад прадвыбарчай праграмы. Пытанні да дэпутата былі пра самае існае: ільготы, заробкі, лазні, садкі. Шмат прэтэнзій выказалі інваліды.
За 2,5 гадзіны сустрэчы амаль ні на адно пытанне дэпутат не змог дакладна адказаць.
Усе навіны

