Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Гомелі адклічуць дэпутатаў?

28/12/07

Гомельскія выбаршчыкі ініцыююць па сваіх акругах адкліканне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу за дрэнную зваротную сувязь.

 

- Пачыналася ўсё з таго, што выбаршчыкі звярнуліся да дэпутатаў, каб тыя правялі сустрэчы і справаздачы ў сваіх выбарчых акругах. Аднак увесь час мы атрымлівалі адказы, што сустрэчы нібыта праводзяцца, альбо каб мы самі шукалі месца на правядзенне ды іншае, - расказвае адзін з ініцыятараў адклікання, прыхільнік Руху “За Свабоду” з Гомеля Васіль Палякоў. – Тады мы вырашылі пачаць працэдуру адклікання дэпутатаў. Гэта даволі складаны працэс, аднак, на маю думку, гэта рэальны механізм уздзеяння на дэпутатаў.

 

Выбаршчыкі перадалі больш за 150 подпісаў старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Уладзіміру Чарнаштану з просьбай склікаць сход для прыняцця рашэння аб адкліканні дэпутатаў у некалькіх акругах Гомеля. Адказаць старшыня гарсавета павінен у трохтыднёвы тэрмін.

 

Васіль Палякоў спадзяецца, што падобная акцыя прымусіць дэпутатаў працаваць больш сур’ёзна і адказна ставіцца да выбаршчыкаў і іх патрабаванняў.

 

Працэдура адклікання ініцыявана актывістамі Руху “За Свабоду”, а таксама прадстаўнікамі аб’яднаных дэмакратыяных сіл.


Усе навіны