Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Цуд на Каляды?

03/01/08

З прыхільнікам Руху “За Свабоду”, дэпутатам Мастоўскага раённага савета Зміцерам Кухлеем працягнулі працоўны кантракт. Дагэтуль адміністрацыя папярэджвала актывіста пра немінучае звальненне.

 

– За паўтары месяцы да сканчэння кантракту кіраўніцтва прадпрыемства ААТ “Мастоўдрэў” папярэдзіла палітычна актыўнага работніка, што дамову на далейшую працу з ім не падпіша, – распавёў актывіст Руху з Мастоў Алесь Зарэмбюк. – Прычыну, па якой гэта зробяць, супрацоўніку не назвалі.

 

Аднак напрыканцы года Зміцера выклікалі да кіраўніка прадпрыемства і папрасілі напісаць заяву на працягненне кантракта на наступны тэрмін. У чым прычына змены стаўлення кіраўніцтва прадпрыемства да свайго работніка? Свае меркаванні выказвае Зміцер Кухлей:

 

– Я лічу, што адна з прычын, па якой мяне не звольнілі – гэта ліст Аляксандра Мілінкевіча да майго кіраўніцтва з просьбай перагледзець сваё рашэнне.

 

На думку спадара Зміцера, такую падтрымку варта і неабходна аказваць, нават нягледзячы на тое, нават нягледзячы на тое, паўплывае яна ці не.


Усе навіны