Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пермаможцы конкурсу атрымалі падарункі

08/01/08

Напярэдадні Калядаў святы Мікола павіншаваў маленькіх чытачоў газеты “Альтанка”. Імпрэзу зладзілі актывісты Руху “За Свабоду” Белаазёрска.

 

Пятнаццаць лістоў з вершамі і малюнкамі ад дзетак атрымаў святы Мікола на свой конкурс, абвешчаны праз рэдакцыю газеты. Журы адабрала пяць лепшых дзіцячых працаў. Актывіст Руху Яўген Пракурат апрануўся ў адпаведныя строі, узяў мех з падарункамі і рушыў на ганараванне пераможцаў конкурса.

 

Шмат радасці і вяселля выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэча са святым Мікалаем. Дзеткі чыталі вершы, спявалі навагоднія песні, вадзілі карагод. Асабліва ўдзячныя былі бацькі за шчаслівыя хвіліны, што падарылі актывісты Руху іх дзеткам.

 

  

 

   

 

   


Усе навіны