Актывістаў затрымалі за нацыянальныя сцягі
Пасля акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Мінску затрымалі берасцейскіх актывістаў Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду, Юр’я Бакура, Канстанціна Балагуру.
Як стала вядома, падставай для затрымання актывістаў Руху стала тое, што яны прывезлі на плошчу і разгарнулі ў час мітынгу бел-чырвона-белыя сцягі. Нацыянальная сімволіка сталася падставай для адсочкі юнакоў і іх затрымання пасля сканчэння акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў.
Працэсы над затрыманымі актывістамі Руху прахолдзілі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Юр'я Бакура і Канстанціна Балагуру пакаралі штрафамі адпаведна ў 1 мільён 400 тысяч і 700 тысяч рублёў. Андрэя Шарэнду аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
Па дадзеным праваабарончага цэнтру “Вясна” пад час акцыі і пасля яе затрымана больш за 20 чалавек. Вынесеныя першыя прысуды. Большасць затрыманых пакаралі буйным штрафам, Артура Пецько, Сяргея Шаўцова і Віктара Кукліша – пятнаццаццю суткамі арышту.
Усе навіны


