Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Юры Лявонаў на свабодзе

25/01/08

Сёння 25 студзеня Юры Лявонаў, актывіст прадпрымальніцкага руху выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2 горада Бабруйску.

 

Хоць пасля вызвалення Міколы Аўтуховіча ўсе і чакалі вызвалення Юрыя Лявонава, нечаканым стала, што вызвалілі яго так хутка. Прайшоў роўна тыдзень. 18 студзеня Аўтуховічу змянілі меру стрымання з пазбаўлення волі на папраўчыя працы. І вось 25 студзеня Юры Лявонаў таксама на свабодзе.

 

Нагадаем, што Аўтуховіч з Лявонавым з'яўляліся лідэрамі прадпрымальніцкага руху Гарадзеншчыны. Яны неаднаразова арганізоўвалі страйкі, баронячы правы і інтарэсы прадпрымальнікаў. У пастарунку ў знак пратэсту яны неаднаразова аб'яўлялі галадоўкі ў знак пратэсту.

 

Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» і дзелавы партнёр Міколы Аўтуховіча. У ліпені 2006 года яму прысудзілі 3 гады і 5 месяцаў пазбаўлення волі. Абодвух судзілі па сфабрыкаваным абвінавачанні нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў.


Усе навіны