Артур дабіваецца адмены прысуду
У скарзе актывіста "Маладога фронту" заяўлена, што прысуд грунтаваўся на парушэннях рэжыму спецкамендатуры, якія здзяйсняліся не наўмысна, з паважнай прычыны і не мелі за мэту ўхіленне ад адбыцця пакарання. Такім чынам падставаў для прымянення артыкула 415 Крымінальнага кодэкса, на думку Артура Фінкевіча, не было.
Артура Фінкевіча на працэсе не будзе, бо прысутнасць асуджанага на разглядзе касацыйнай скаргі не абавязковая. Інтарэсы пакаранага калоніяй моладзевага актывіста будзе прадстаўляць адвакат Ганна Бахціна. Працэс адкрыты.
Нагадаем, што Артур Фінкевіч знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва з 26-га кастрычніка 2007 года.
Усе навіны


