Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты Руху адзначылі ўгодкі Тадэвуша Касцюшкі (дадаліся фота)

04/02/08

Больш за 100 чалавек сабраліся ў вёсцы Марачоўшчына Брэсцкай вобласці, дзе месціцца адноўлены радавы маёнтак нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.

 

На адзначэнне 262-й гадавіны з дня нараджэння палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай Тадэвуша Касцюшкі прыехалі актывісты Руху “За Свабоду” з Баранавічаў, Бярозы, Косава, Івацэвічаў, сябры Партыі БНФ, амбасадары ЗША, Польшчы, Францыі, Літвы.

 

Актывісты ўсклалі кветкі да зробленага з вялікага валуна памятнага знака Тадэвушу Касцюшкі, які ўсталяваны побач з ягоным радавым маёнткам.

 

Пасля гэтага адбылася імпрэза. Дэмакратычныя актывісты зладзілі інсцэніроўку эпізоду з жыцця Касцюшкі, калі ягоная маці Тэкля прадказала па зорках унуку Андрэю вялікую будучыню. Справа ў тым, што Тадэвуш спачатку быў ахрышчаны ва ўніяцкай царкве і быў названы Андрэем. Пазней, у касцёле Касцюшка атрымаў імя Тадэвуш.

 

Пасля імпрэзы людзі наведалі Косаўскі палац і музей Тадэвуша Касцюшкі, які месціцца ў адноўленым маёнтку сям’і Касцюшкаў.

 

  

 

  

 

   


Усе навіны