Эніра Браніцкая: Мы лічым гэта нашай перамогай! (дадаліся фота)
Артур Фінькевіч на свабодзе. Калегія Магілёўскага абласнога суду скасавала пастанову Кастрычніцкага суду Магілёва аб пакараньні Фінькевіча паўтара гадамі зьняволеньня.
– Артур на свабодзе. І гэта галоўнае. Мы лічым гэта нашай перамогай, перамогай ўсіх дэмакратычных актывістаў, якія прыходзілі на працэсы, змагаліся, перажывалі за Артура. У нас ва ўсіх сёння цудоўны настрой. Артур выглядае і пачувае сабе вельмі добра, – кажа сябра Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" Эніра Браніцкая.
Разгляд касацыйнай скаргі Артура Фінькевіча быў адкрытым. На слуханнях прысутнічалі прадстаўнік Амбасады ЗША Луіс Крыжак, палітык Вячаслаў Сіўчык і каля дваццаці паплечнікаў маладзёвага актывіста. Калегія Магілёўскага абласнога суду пад старшынствам Ігара Прошка прыняла рашэнне аб вызваленні Артура Фінькевіча.
Адвакат Ганна Бахціна адразу занялася афармленнем вызвалення Артура. Адвакат разам з сябрамі Камітэту, дэмакратычнымі актывістамі адвезлі адпаведныя дакументы ў следчую турму Магілёва і сустрэлі там палітвязня. Пасля гэтага Артур з паплечнікамі паехаў за дакументамі спачатку ў абласны, потым у раённы суд.
Пасьля адбылася сяброўская сустрэча на офісе «Кола сяброў» арганізаваная актывістамі Руху "За Свабоду", дзе сабралася каля паўсотні чалавек.


Астатнія фота глядзіце тут
Усе навіны


