У Магілёве абмеркавалі праблемы, якія хвалююць беларусаў (дадаліся фота)
Пасля сканчэння ўстаноўчай канферэнцыі Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч разам з намеснікамі выступіў перад заснавальнікамі Руху і прадстаўнікамі магілёўскай грамадскасці. Сярод асноўных тэмаў выступаў - ціск на прадпрымальнікаў і будаўніцтва АЭС.
У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч засяродзіў увагу на актуальным палітычным моманце ў краіне, распавёў пра сённяшнія задачы Руху "За Свабоду", пазіцыянаваннем Руху як шырокага агульнанацыянальнага грамадскага рушэння, адкрытага як для партыяў, грамадскіх аб'яднанняў, так і асобных ініцыятываў ды грамадзянаў і пра неабходнасць яднання нацыянальных дэмакратычных сілаў, якія падзяляюць платформу дэмакратыі, незалежнасці і еўрапейскага выбару для Беларусі.
Намеснік старшыні Руху Віктар Карнеенка спыніўся на ўзаемадачыненнях паміж дэмакратычнымі сіламі, а таксама на задачах Руху у рамках кампаніі "За Свабодныя выбары".
Намеснік старшыні Юрась Губарэвіч распавёў пра праграму рэгіянальных візітаў Аляксандра Мілінкевіча, а таксама пра далейшае пашырэнне інфармацыйнай сеткі Руху.
Падчас абмеркавання пра актульныя праблемы, якія хвалююць беларусаў, выказваліся менскі прадпрымальнік Алесь Таўстыка, каардынатар антыядзернай кампаніі на Магілёўшчыне Эдуард Брокараў, гомельская грамадская дзеячка Галіна Скараход і інш.
Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч выказаў асаблівую падзяку магілёўскім рухаўцам за арганізацыю ўстаноўчай канферэнцыі ды цёплай сустрэчы.






Усе навіны


