Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Кобрынскім палацы культуры танцы да канца году

12/02/08

Аляксандр Мех, актывіст “Руху “За Свабоду” з Кобрына, 07 лютага атрымаў адмову з гарвыканкаму на сваю заяўку аб правядзеньні 1 сакавіка сустрэчы Аляксандрам Мілінкевіча з грамадскасцю горада ў палацы культуры. Аналагічная сітуацыя ў іншых гарадах.

 

Дырэктарка палацу Валянціна Пакалюк раней выказвалася не супраць правядзення сустрэчы, але ў выніку паведаміла, што зала занятая ўвесь час і расклад рэпетыцыяў, канцэртаў і дыскатэк распісаны ажно на цэлы год наперад.

 

Па словах актывіста Руху зараз пад гарадскі дом культуры, які цяпер на рамонце, прыстасаваны палац культуры Кобрынскай сельгастэхнікі. У гэтым палацы толькі адна зала. Знайсці іншую залю, якая б змясціла хаця б чалавек 300 знайсці ў Кобрыне немагчыма.

 

Сустрэчы з Мілінкевічам таксама не дазволены ў Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Маладэчна, Жодзіна, Гомелі і Рэчыцы. Усюды на меркаваны дзень сустрэчы запланаваныя гарадскія мерапрыемствы. І гэта пры тым, што заяўкі ініцыятарамі сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” былі пададзеныя ў гарвыканкамы загадзя, ва ўстаноўленыя Законам тэрміны.

 

Нягледзячы на гэта Аляксандр Мілінкевіч намераны сустракацца з людзьмі і размаўляць з імі па актуальных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблемах, якія паўсталі ў сучаснай Беларусі. Бліжэйшая сустрэча адбудзецца сёння ў Мінску а 18 гадзіне ў будынку адміністрацыі Першамайскага раёна.


Усе навіны