Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Гомелі караюць арганізатараў сустрэчы, якая яшчэ не адбылася

13/02/08

Учора былі пакараны двое актывістаў штрафамі ў памеры 30 базавых велічынь. Сёння будуць судзіць арганізатара сустрэчы гамельчукоў з лідэрам Руху “За Свабоду” Уладзімера Кацору.

 

Усіх актывістаў караюць па артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. Само мерапрыемства яшчэ не адбылося. Да яго правядзення засталося 2 дні.

 

Падставай для затрымання і пакарання актывістаў Уладзіміра Шуміліна і ягонага сябра сталі знойдзеныя пры іх улёткі з запрашэннем на сустрэчу з Мілінкевічам. Праз дзень у ГУУС Гомеля быў запрошаны на размову Уладзімер Кацора. Ён узяў на сябе адказнасць за выраб улётак і іх распаўсюд. Цяпер у РАУС па месцу жыхарства на Сп. Уладзімера складаюць пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. У 14 гадзін чакаецца суд над актывістам Руху Уладзімерам Кацорам.

 

Улётку, за якую пакаралі гомельскіх актывістаў можна скачаць тут.

 

Нагадаем, сустрэча жыхароў Гомеля з Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца 15 лютага.


Усе навіны