Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч каментуе вынікі трохдзённага візіту ў Брусель

02/02/06

“Сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі ў Бруселі пераўзышлі ўсе нашыя чаканні. Такога кансенсусу Еўропы ў адносінах да Беларусі ніколі раней не было. Гэта абсалютная перамога дэмакратычнай Беларусі”, - так ахарактарызаваў вынікі трохдзённага візіту ў Брусель лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч.

 

“Пасля сустрэчы з намі ў еўрапейскіх палітыкаў запаліліся вочы, яны пабачылі, што Беларусь – гэта не цэнтр песімізму, а краіна, якая мае ясную дэмакратычную перспектыву, дзе ёсць рэальная альтэрнатыва дзеючай улады”, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

 

Паводле яго слоў, чарговым сведчаннем кансалідацыі Еўропы па беларускім пытанні з’яўляецца сумесная пазіцыя двух вядучых партый Вялікабрытаніі - кансерватыўнай і лейбарысцкай.

 

У Бруселі Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы з кіраўніком Еўрапейскай камісіі Жазе Мануэлем Барозу, спікерам Еўрапейскага парламента Хосепам Барэлем, сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін ЕС, камісарам ЕС па знешнім сувязям і палітыцы еўрапейскага суседства Бенітай Ферэра-Вальднэр, выступіў на пасяджэнні камітэта па знешнім сувязям Еўрапарламента, даў інтэрв’ю вядучым еўрапейскім СМІ. Апошнім пунктам парадку дня візіту была сустрэча ў Антверпене з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Бельгіі.


Усе навіны