Сустрэчу ў Гомелі спрабавалі сарваць даішнікі (дадаліся фота)
У Гомелі адбыліся яшчэ дзве сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі сарваць першую з іх, затрымаўшы аўтамабіль палітыка.
- На маю думку, аўтамабіль затрымалі спецыяльна, каб перашкодзіць нашай сустрэчы. Такія метады ўжываліся і раней, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Але нягледзячы на тое, што мы з-за гэтага спазніліся, сустрэча ўсё ж адбылася.





Нагадаем, сёння ў Гомелі прайшлі сустрэчы жыхароў горада з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, на якіх падымаліся актуальныя пытанні льготаў, медыцынскага абслугоўвання, жыллёвыя пытанні. Перад сустрэчай былі арыштаваны на 7 і 5 сутак актывісты Руху Уладзімір Кацора і Пётр Кузняцоў, аштрафаваны Уладзімір Шумілін і Андрэй Ляшкевіч. Усіх іх абвінавацілі ў парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Усе навіны


