Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч у Рэчыцы (дадаліся фота і відэа)

16/02/08

Міліцыянты паспрабавалі перашкодзіць сустрэчы лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Рэчыцы.

 

- На сустрэчы прысутнічала больш за паўсотні чалавек, як нашых прыхільнікаў, так і прыхільнікаў ўлады, таму атрымалася вельмі жывая дыскусія па шматлікіх пытаннях, галоўным з якіх было пытанне адмены льготаў, - паведаміў Аляксандр Мілінкевіч. – Былі сярод прысутных і прадпрымальнікі, якія прасілі інфармацыйнай дапамогі, падтрымкі і казалі пра неабходнае аб’яднанне.

 

Напрыканцы сустрэчы да людзей падыйшлі міліцыянты, якія заявілі, што гэта несанкцыянаваная акцыя і паспрабавалі перапісваць пашпартныя дадзеныя прысутных.

 

- Такія дзянні міліцыі паказваюць, што ўлады спужаліся гомельскіх сустрэч і вырашылі дзейнічаць больш жорстка, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. –  Аднак гараджане не дазволілі правесці перапіс і сустрэча скончылася без затрыманняў.

 

Напрыканцы размовы Мілікевіч падзякаваў прысутным за тое, што знайшлі ў сабе мужнасць і прыйшлі на сустрэчу з ім. Палітык таксама папрасіў людзей у выпадку рэпрэсій з боку ўлады за тое, што яны прыйшлі размаўляць з ім, звяртацца да яго. Лідэр Руху "За Свабоду" заявіў, што "нашыя людзі будуць абаронены".

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа тут.


Усе навіны