КДБ пацягнула на размовы
Актывіста гродзенскага Руху «За Свабоду» Эдуарда Дзьмухоўскага запрасілі па тэлефоне ў мясцовы КДБ.
– Чалавек, які мне званіў, прадставіўся супрацоўнікам КДБ і прапанаваў сустрэцца ў яго ў кабінеце, каб “паразмаўляць”. Я адразу адмовіўся прыняць яго запрашэнне і параіў яму выклікаць мяне з выкананнем усіх адпаведных працэдур, – распавядае спадар Дзьмухоўскі.
Па словах Эдуарда Дзьмухоўскага, катэгарычная адмова выклікала нервовую рэакцыю супрацоўніка спецслужбы. Кадэбіст пачаў тлумачыць, што мае права выклікаць людзей на гутарку па тэлефоне і нават пагражаў за ігнараванне ягонай прапановы адміністрацыйнай адказнасцю.
Паводле праваабаронцаў, супрацоўнікі дзяржбяспекі практыкуюць запрашэнні на размовы ў тых выпадках, калі няма законных падставаў для выкліка чалавека павесткай, бо не распачата ніякай крымінальнай альбо адміністрацыйнай справы.
Усе навіны



