English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіст Руху выйшаў на свабоду

20/02/08

Пасля 7 сутак арышту вызвалены гомельскі каардынатар Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора.

 

Каля ізалятара часовага ўтрымання Уладзіміра чакалі жонка і ягоныя паплечнікі. Актывіста сустрэлі бел-чырвона-белымі кветкамі і сяброўскімі абдымкамі. Па словах Кацоры, у ІЧУ было даволі холадна і ён трохі прыхварэў, але здавацца не збіраецца.

 

Нагадаем, актывіст Руху “За Свабоду” быў затрыманы тыдзень таму за падрыхтоўку сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з гамельчукамі. Суд прызнаў Уладзіміра Кацору вінаватым у парушэнні закону аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і пакараў актывіста адміністрацыйным арыштам. Пакаранне было вынесена яшчэ да таго, як адбылася сустрэча з лідэрам Руху “За Свабоду” ў Гомелі.


Усе навіны