Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух бярэ на кантроль пытанні ЖКХ

21/02/08

Дзякуючы кампаніі, ініцыяванай Рухам “За Свабоду”, у Пінску вырашаюцца праблемы асвятлення, на чарзе – пытанні стану дарог і прыватныя пытанні жыхароў горада.

 

Маніторынг грамадскай думкі ў Пінску праводзіцца з кастрычніка мінулага года. Актывісты наведваюць кватэры людзей і з дапамогай анкеты высвятляюць пытанні, якія турбуюць насельніцтва.

 

– Па выніках маніторынгу мы вылучаем праблему, складаем ліст ад імя жыхароў і дасылаем яго ў адпаведныя інстанцыі, нават у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, - гаворыць адзін з арганізатараў маніторынгу. – Вынікі такіх дзеянняў ужо ёсць. Так, напрыклад, у адным з прыватных сектараў Пінска “Альбрэхтава” больш няма праблемаў з асвятленнем вуліц.

 

Акрамя пытанняў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, жыхарам прапануюць таксама адказаць палепшылася ці пагошылася сацыяльнае становішча, узровень жыцця, ці ведаюць яны свайго дэпутата і іншыя.

 

Падобны маніторынг пачынаецца таксама ў Баранавічах і Пружанах.


Усе навіны