Каманда Мілінкевіча ў аб'ектыве супрацоўнікаў БТ (дадаліся фота і відэа)
Адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Гарадка (Віцебская вобласць). Прысутных здымалі на камеру супрацоўнікі міліцыі.
На сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам нягледзячы на дрэннае надвор’е прыйшло больш за паўсотні чалавек. Людзі адкрыта гаварылі аб набалелым, абмяркоўвалі пытанні выбараў, міжнароднай абстаноўкі, праблемы прадпрымальнікаў.
Пасля сустрэчы з людзьмі на гарадоцкім рынку Мілінкевіч з паплечнікамі наведаў Дом рамёстваў і мясцовы краязнаўчы музей, дзе лідэру Руху "За Свабоду" зладзілі экскурсіі.
- Па дарозе ў Гарадок нас двойчы затрымлівалі супрацоўнікі ДАІ, на ўездзе ў Віцебск машыну здымалі на камеру супрацоўнікі Беларускага тэлебачання, - распавёў актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец.
Сёння таксама адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Віцебска, а заўтра, 23 лютага, з навапалачанамі.










Відэа тут.
Усе навіны


