ДАІ перашкаджае сустрэчам Мілінкевіча з віцяблянамі (дадаліся фота)
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну, на якой Аляксандр Мілінкевіч з паплечнікамі накіроўваўся ў Віцебск на сустрэчу з гараджанамі. Яны заявілі, што машына нібыта знаходзіцца ва ўгоне. Зараз пад канвоем машыну суправаджаюць у ДАІ Віцебска.
- Такія выпадкі ўжо сталі традыцыяй, асабліва падчас маіх сустрэч з людзьмі, - распавёў Аляксандр Мілінкевіч. – Улады паступаюць так, каб любым чынам сарваць нашы сустрэчы з гараджанамі. Аднак я спадзяюся, што нягледзячы ні на што, сустрэча з віцяблянамі ўсё ж адбудзецца.
Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Гарадка. На сёння запланавана сустрэча ў Віцебску і 23 лютага ў Наваполацку.


Усе навіны



