Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Пераслед прыхільнікаў Руху

22/02/08

22 лютага ў Пінскі ГАУС у якасці сведкі па крымінальнай справе за крадзеж дакументаў з заводу сродкаў малой механізацыі быў выкліканы прыхільнік Руху “За Свабоду” Вадзім Макееў.

 

У жніўні 2007 года Вадзіма Макеева звольнілі з ОАО “Пінскі завод сродкаў малой механізацыі”, дзе ён працаваў юрыстам. Пасля звальнення яго некалькі разоў выклікалі па справе крадзяжу юрыдычных дакументаў, да якога ён нібыта меў дачыненне.

 

Па словах Вадзіма Макеева, сёння яго дапытвалі ў якасці сведкі па заведзенай следчымі крымінальнай справе па факце крадзяжу. Асабістую цікаўнасць ўладаў да сваёй асобы актывіст звязвае са сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і ўдзелам у пытаннях арганізацыі святкавання 90-х угодкаў БНР.


Усе навіны