Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Адбыліся сустрэчы ў Наваполацку (дадаліся фота)

23/02/08

“Як змяніць сітуацыю ў краіне?” – пра гэта пыталіся падчас сустрэч з Аляксандрам Мілінкевічам жыхары Наваполацка.

 

Бабулькі і моладзь, прадпрымальнікі і рабочыя, агулам больш за 50 чалавек удзельнічала ў сустрэчах з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, якія адбыліся сёння ў Наваполацку.

 

– Людзі занепакоены далейшым лёсам краіны, многа было пытанняў, што рабіць далей, як змяніць сітуацыю, каб жыццё ў Беларусі палепшыла, – адзначыў актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец. – Пенсіянеры пыталі пра прычыны росту цэн, рабочыя – пра нізкія заробкі на прадпрыемствах, гучалі пытанні, чаму апазіцыя супраць Расіі і многія іншыя.

 

Падчас сустрэчы з палітыкам актыўна абмяркоўваліся праблемы пазбаўлення льготаў "чарнобыльцаў", вязняў канцлагероў, студэннтаў. Пенсіянераў вельмі непаколіл рост цэнаў у магазінах і маленькія пенсіі. Людзей хвалявала праблема безпрацоўя. Шмат хто наўпрост пытаўся ў Мілінкевіча: "Як змяніць уладу?". Адна бабулька скаржзілася лідэру Руху "За Свабоду": "Надаеў ужо. Я яго выкрэсліваю, выкрэсліваю, а ён сябе весь час выбірае".

 

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, паездкі па рэгіёнах вельмі важныя для палітыка, асабліва, калі няма ўмоваў выступлення па радыё і тэлебачанні.

 

Нагадаем, 22 лютага адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Гарадка і Віцебска, 23 лютага – з жыхарамі Наваполацку. Палітык таксама завітаў у Полацк, дзе прэзентаваў Музею беларускага кнігадрукавання экзэмпляр кнігі Трышчан.

 

 

 

Астатнія фота тут


Усе навіны