Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч перадаў ліст падтрымкі прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу

17/01/06

Сёння, падчас візіту ў Ваўкавыск, лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч перадаў ліст са словамі падтрымкі прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу.

 

“Дарагі Мікола!

Я вельмі цаню і паважаю Твой мужны ўчынак. Ведай, што ў новай Беларусі прадпрымальнікі будуць маторам развіцця эканомікі ў краіне. Мы вернем праўду і справядлівасць у Беларусі, дамо свабоду энергічным, актыўным, разумным людзям.

Трымайся! Здароўя! Разам пераможам!”

 

Мікалай Аўтуховіч - вядомы прадпрымальнік  з Ваўкавыску. Ён галадаў 74 дні, пратэстуючы супраць свавольства ўлады, адстойваючы свае права законна займацца бізнесам у краіне. Сёння Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца пад хатнім арыштам і пільным даглядам супрацоўнікаў міліцыі.


Усе навіны