Закрытасць у квадраце
Суд Ленінскага раёна Брэста пачаў разглядаць скаргу на безпадстаўную закрытасць судовага працэсу ў... закрытым рэжыме.
У судзе пачалося паседжанне па скарзе актывістаў Руху “За Свабоду” Сяргея Вакуленка, Дзяніса Турчаняка, Жаны і Інгі Абрамавых на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты падчас суду над Андрэем Шарэндам, які адбываўся 13 снежня, безпадстаўна не пусцілі людзей у суд, чым фактычна зрабілі працэс закрытым.
На сённяшнім судовым паседжанні суддзя Сяргей Беразюк заявіў наступнае: “Я тут буду камандаваць і ўсіх апроч заяўнікаў і адвакатаў прашу пакінуць памяшканне”.
Актывісты Руху “За Свабоду” аператыўна звярнуліся па тлумачэнні дзеянняў раённага суддзі ў абласны суд, а потым ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Начальнік ўпраўлення Сяргей Каліноўскі прызнаў рацыю актывістаў Руху, дазваніўся да суддзі Беразюк і даў указанне пасля перапынку, дазволіць прысутнічаць на разглядзе скаргі ўсім жадаючым.
Усе навіны


