Мілінкевіча затрымалі каля Івацэвічаў
29/02/08
Аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ каля Івацэвічаў. Пра гэта паведаміла жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей.
Зараз Аляксандр Мілінкевіч едзе ў аддзяленне міліцыі ў Івацэвічах. “Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што мы нібыта не спыніліся на патрабаванне міліцыянта ў Баранавіцкім раёне,” – адзначыла Іна Кулей.
Нагадаем, сёння павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста.
Усе навіны


