Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч на свабодзе (дадаліся фота і відэа)

29/02/08

Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся даваць пісьмовыя тлумачэнні ў Маскоўскім РАУС, куды яго прывезлі пасля сустрэчы з жыхарамі Брэста.

 

Нагадаем, сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста скончылася затрыманнем. Пасля сустрэчы, якая адбывалася сёння ў Брэсце, да Аляксандра Мілінкевіча падыйшлі міліцыянты і паведамілі, што ў міліцыю паступіў тэлефонны сігнал аб несанкцыянаванай акцыі. Зараз Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС Брэста, дзе яго спрабуюць дапытаць нібыта па факце арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. У затрыманні Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічала некалькі дзесяткаў міліцыянтаў.

 

Паводле актывіста Руху “За Свабоду” Аляксея Кавальца, сустрэчу некалькі разоў спрабавалі спыніць міліцыянты, матывуючы гэта тым, што адбываецца несанкцыянаваная акцыя, аднак людзі пачыналі абурацца і патрабаваць працягу сустрэчы.

 

Сёння машыну Аляксандра Мілінкевіча тройчы затрымлівалі на трасе Мінск-Брэст, прад’яўляючы самыя розныя абвінавачванні, а таксама адзін раз у самім Брэсце, увыніку чаго лідэр Руху "За Свабоду" затрымаўся на паўтары гадзіны.  Нягледзячы на гэта людзі пад пільным наглядам міліцыі дачакаліся Аляксандра Мілінкевіча. У сустрэчы прыняло ўдзел каля двухсот чалавек.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа тут


Усе навіны