Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч у Брэстчыне: сем затрыманняў за два дні (дадаліся фота і відэа)

01/03/08

На сустрэчу з жыхарамі ў Кобрыне Аляксандру Мілінкевічу давялося ісці пешшу. Пасля сустрэчы – новае затрыманне за нібыта несанкцыянаваную акцыю.

 

Па дарозе з Брэста ў Кобрын машыну, на якой ехаў на сустрэчу Аляксандр Мілінкевіч, затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Яны прапанавалі праехаць у аддзяленне, не патлумачыўшы пры гэтым прычын. Кіроўца аўтамабіля накіраваўся з імі, а Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі накіраваліся да Кобрына пешшу.

 

На сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” ў Кобрыне, нягледзячы на праліўны дождж, прыйшло каля трох дзесяткаў чалавек. Да сустрэчы вялікую цікавасць праявілі ідэалагічныя супрацоўнікі структураў БРСМ і райвыканкама, а таксама міліцыянты, якія спрабавалі сарваць сустрэчу з кобрынцамі. 

 

Пасля размовы з людзьмі да палітыка падыйшлі міліцыянты і прапанавалі прайсці ў РАУС Кобрына для тлумачэнняў па нібыта правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Праз гадзіну пасля тлумачэнняў Аляксандра Мілінкевіча вызвалілі.

 

- Я думаю, што ўлада разгубленая і не ведае, што рабіць, - адзначыў палітык. – Мы ездзім па рэгіёнах, каб паказаць людзям, што не трэба баяцца, што не страшныя затрыманні і суткі, што неабходна змагацца за лепшае жыццё.

 

На думку Аляксандра Мілінкевіча, ва ўлады яшчэ ёсць шанец, каб выправіць сітуацыю ў краіне.

 

Нагадаем, учора адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста, на якой прысутнічала каля 200 чалавек. Перад сустрэчай аўтамабіль палітыка затрымлівалі чатыры разы, пасля сустрэчы спрабавалі дапытаць нібыта за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа тут


Усе навіны