Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Адбываецца прамая лінія Аляксандра Мілінкевіча ў газеце “Борисовские новости”

18/01/06

Сёння Аляксандр Мілінкевіч – у чарговай паездцы па Беларусі. Ён наведвае Жодзіна і Барысаў. У Жодзіне адзіны прэтэндэнт пасля сустрэч з вернікамі наведаў пункты па зборы подпісаў, сустрэўся з прадстаўнікамі РГА інвалідаў вайны ў Афганістане, а таксама з навучэнцамі і настаўнікамі беларускай гімназіі № 1. А.Мілінкевіч перадаў гімназіі шмат кніг беларускіх пісьменнікаў – Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуіна, Ніла Гілевіча і інш.

У Барысаве адбыліся сустрэчы адзінага прэтэндэнта ля прахадной завода “Аўтагідраўзмацняльнік”, а таксама – шматлюдная размова каля будынку аднаго з гандлёвых цэнтраў. У ёй удзельнічала каля 100 чалавек. Пасля прамой лініі ў газеце адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ініцыятыўных груп у Барыаве і Жодзіна.

Усе навіны